Напярэдадні Дня нараджэння ўніверсітэта 21 лютага ў Міжнародны Дзень роднай мовы ў сцянах інжынерна-будаўнічага факультэта прайшла дыктоўка «Знайдзi сябе з намi». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел як студэнты, так і выкладчыкі факультэта.
Адразу пасля напісання ўдзельнікі праверылі свае веды беларускай мовы, параўноўваючы напісаны тэкст з арыгіналам, выведзеным на экран праектара.
На памяць усім удзельнікам мерапрыемства былі падараваны імянныя ручкі універсітэта.